У Расіі па стане на першы квартал 2013 года налічылі амаль 695 тысяч асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ўрада, падрыхтаваным да гадавіны знаходжання Дзмітрыя Мядзведзева на пасадзе прэм'ер-міністра.

Паводле гэтых матэрыялах, у параўнанні з 2010 годам колькасць зняволеных скарацілася больш чым на 100 тысяч чалавек.

Паводле даных міністра юстыцыі Аляксандра Канавалава, яшчэ 113 тысячаў чалавек знаходзіцца ў следчых ізалятарах у чаканні прысуду.

Адной з прычын змяншэння колькасці зняволеных, адзначае агенцтва, стала тое, што суды ўсё часцей прызначаюць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ. Паводле інфармацыі ўрада, у 2012 годзе колькасць такіх прысудаў вырасла на 56 адсоткаў.

Акрамя таго, колькасць зняволеных скарачаецца з прычыны гуманізацыі крымінальнага кодэксу, распачатай у 2008 годзе тагачасным прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым. За гэты час расійскія ўлады змянілі шэраг артыкулаў КК РФ, дазволіўшы судам за няцяжкія злачынствы прыгаворваць абвінавачаных не да пазбаўлення волі, а да выпраўленчых працаў ці штрафаў. У прыватнасці, гаворка ідзе аб эканамічных злачынствах. Акрамя таго, у расейскі КК ўвялі такі від пакарання, як прымусовыя работы; зрэшты, падобныя прысуды пачнуць выносіць не раней 2014 года.

Таксама ў Расіі сталі радзей заключаць абвінавачаных пад варту на час расследавання, выкарыстоўваючы замест гэтага хатні арышт. СМІ тлумачылі гэта тым, што адказнасць за такіх абвінавачаных пераклалі з паліцыі на федэральную службу выкананьня пакараньняў. Лента.Ру