Кампанія Psion Teklogix выпусціла кішэнны кампутар Workabout PRO на базе Windows CE .NET, прызначаны для працы ў суровых кліматычных умовах. Так, навінка вытрымлівае падзенне з 1,2 м на бетонны пол, працуе пры тэмпературы ад -20C да +50C, абаронена ад вады, пылу і трасяніны.





Workabout PRO будзе выпускацца ў двух варыянтах: Workabout PRO M і Workabout PRO C. Першая, спрошчаная мадэль, абсталявана манахромным сэнсарным дысплеем і 64 Мбайт памяці, а другая - каляровым дысплеем, адаптарам Bluetooth і 128 Мбайт памяці.

Астатнія характарыстыкі Workabout PRO:

- працэсар Intel XScale PXA255 з тактавай частатой 400 МГц;
- слоты CompactFlash II і SD;
- аперацыйная сістэма Microsoft Windows CE .NET 4.2;

Пачаць продажу новых КПК плануецца ў чэрвені 2004 года.